skazka auf weißrussisch
Распачаўся фэстываль выступамі берлінскага гурта «Skazka Orchestra» і фрык кабарэ бэнда «Серебряная свадьба» - яркіх і наладаваных пазітыўнай энэргіяй, у чымсьці падобных і адначасова своеасаблівых. «Skazka Orchestra» сваімі жартаўліва-мэтафізычнымі тэкстамі пра «Рыбу-чамадан» і матывамі, што нагадвалі часам незамыславатыя частушкі, выцягнула пад сцэну амаль усю публіку клюбу. Шыкоўная Сьвятлана Бень – лідэрка «Серебрянной Свадьбы» - зладзіла на сцэне выдатны пэрформанс з валізкамі, якія ўкладаліся адна ў адну па прынцыпе матрошак, і цацкамі зь лялечнага тэатру: п’яўкай, пацуком і сабакам, які нечакана пачаў мачыцца на прысутных. Непаўторная Бенька зь дзіцячай гарэзьлівасьцю і тугой па Францыі ў вачах скончыла выступ адорваньнем апэльсінамі сваіх прыхільнікаў.
Людміла Асіпенка, http://www.n-europe.eu/article/2008/08/06/berlinski_mur_belaruskaga_mastatstva
На сцэне клюба “Haus der Sinne” гурт «Skazka Orchestra». Фота Кацярыны Несьцеравай

